Рэцэнзентам |
Паважаны рэцэнзент!
2. Парадак рэцэнзавання артыкулаў 2.1. Артыкулы, якія паступаюць у рэдакцыю навуковых (вытворча-практычных) часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» (за выключэннем матэрыялаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца акадэмікі, члены-карэспандэнты) у абавязковым парадку падлягаюць рэцэнзаванню. Узор рэцэнзіі размяшчаецца на вэб-старонцы часопіса ў раздзеле «Рэцэнзенту». Рэцэнзаванне (экспертная ацэнка) рукапісаў ажыццяўляецца для падтрымання высокага навукова-тэарэтычнага ўзроўню выдання і з мэтай адбору найбольш каштоўных і актуальных (перспектыўных) навуковых прац. 2.2. Тэрмін рэцэнзавання вызначаецца адказным сакратаром рэдакцыі з улікам стварэння ўмоў для максімальна аператыўнай публікацыі артыкула, але не павінен перавышаць аднаго месяца з моманту паступлення рукапісу да рэцэнзента. 2.3. Рэцэнзентамі могуць быць як выкладчыкі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», так і іншых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь ці блізкага і далёкага замежжа ў адпаведнасці з зацверджанымі Рэдакцыйнымі саветамі часопісаў спіскамі рэцэнзентаў па кожным часопісе. Рэцэнзент павінен мець вучоную ступень. Рэцэнзентамі артыкулаў дактароў навук, дактарантаў ці саіскальнікаў вучоных ступеняў дактароў навук (як правіла) выступаюць дактары навук. 2.4. З мэтай узмацнення кантролю за якасцю матэрыялаў, рэцэнзаванне ўсіх артыкулаў з’яўляецца ананімным і для аўтараў, і для рэцэнзентаў. Рэцэнзентам даюцца артыкулы без звестак пра аўтараў. Рэцэнзентам не дазваляецца рабіць копіі артыкулаў і перадаваць іх трэцім асобам. 2.5. Калі рэцэнзент робіць заўвагі, артыкул адсылаецца аўтару на дапрацоўку (тэрмін дапрацоўкі – 1 месяц, для блізкага і далёкага замежжа – 3 месяцы). Заўвагі і пажаданні рэцэнзента павінны быць аб’ектыўнымі і прынцыповымі, накіраванымі на павышэнне навуковага і метадычнага ўзроўняў рукапісаў. Рэцэнзія падаецца аўтару рукапісу без подпісу і прозвішча, пасады, месца працы рэцэнзента. Парушэнне канфедэнцыяльнасці рэцэнзавання магчыма толькі ў выпадку заявы рэцэнзента пра недакладнасць ці фальсіфікацыю матэрыялаў, што пададзены ў рукапісу. Рэцэнзія з указаннем звестак пра рэцэнзента таксама можа быць пададзена па адпаведным запыце ВАК. Дапрацаваны (перапрацаваны) аўтарам артыкул разам з адказам на ўсе заўвагі паўторна накіроўваецца рэцэнзенту на прагляд і для фармулявання рашэння аб мэтазгоднасці артыкула ў друк. 2.6. У выпадках, калі аўтар не згодны з ацэнкамі і вывадамі рэцэнзента, ён мае права звярнуцца ў рэдакцыю часопісаў з аргументаванай просьбай у пісьмовым выглядзе аб накіраванні яго артыкула на рэцэнзаванне іншаму рэцэнзенту. У такім выпадку рэдкалегія часопіса павінна накіраваць артыкул на паўторнае (дадатковае) рэцэнзаванне альбо даць аўтару матываваную адмову. 2.7. Арганізацыя работы па рэцэнзаванні, кантроль за яго якасцю ўскладваюцца на галоўнага (адказнага) рэдактара часопіса ці намесніка галоўнага (адказнага) рэдактара па навуковым напрамку. 2.8. Рэцэнзаванне не можа адбывацца на той жа кафедры, адкуль паступіла работа. 2.9. Не патрабуюць абавязковага рэцэнзавання матэрыялы, якія носяць афіцыйны характар (юбілеі, гістарычныя падзеі, даты і г.д.), артыкулы рэкламнага зместу, а таксама матэрыялы, якія размяшчаюцца ў раздзеле «Навуковае жыццё». гл. далей Падаем прыкладны ўзор рэцэнзіі на артыкул. РЭЦЭНЗІЯ НА НАВУКОВЫ АРТЫКУЛ
Прозвішча, iмя, імя па бацьку рэцэнзента, навуковая ступень, званне______________________________________________________ Назва артыкула, які рэцэнзуецца______________________________________________________________ Дата атрымання артыкула да рэцэнзавання______________________________________________________ Паказчык арыгінальнасці тэксту па выніках праверкі на запазычанні, % ___________________ Навукова-метадычная ацэнка артыкула рэцэнзентам
Выбраць прыдатны па змесце адказ (Так / Не), пры неабходнасці – даць дадатковы разгорнуты каментар 1. Ці адпавядае тэма артыкула навуковаму (навукова-практычнаму) профілю і тэматыцы выпуску часопіса? (Так / Не) 2. Ці з`яўляецца тэма артыкула актуальнай і практычна карыснай у сучасных умовах? (Так / Не) 3. Ці адлюстроўвае назва артыкула аб`ект, прадмет даследавання, мэту і змест артыкула? (Так / Не) 4. Цi якасна складзена рэзюмэ ў адпаведнасці з патрабаваннямі? (Так / Не) 5. Ці дастатковы і адэкватны ў артыкуле пералік ключавых слоў? (Так / Не) 6. Ці сфармуляваны ва ўводзінах да артыкула метадалагічныя складнікі і ці адпавядаюць яны зместу самога артыкула? Аб`ект даследавання (Так / Не) Прадмет даследавання (Так / Не) Мэта даследавання (Так / Не) Пастаноўка праблемы (Так / Не) 7. Ці ёсць у артыкуле аналіз работ папярэднікаў па тэме артыкула? (Так / Не) 8. Ці дастаткова абгрунтавана актуальнасць артыкула? (Так / Не) 9. Ці змяшчаецца ў артыкуле навуковая і / або навукова-практычная навізна, ці праведзена ўласнае эмпірычнае даследаванне? (Так / Не) 10. Ці акрэслены ў артыкуле часткі агульнай праблемы, якія не былі вырашаны раней? (Так / Не) 11. Ці ў дастатковай ступені абгрунтаваны атрыманыя вынікі даследавання? (Так / Не) 12. Ці верыфікуецца метадалогія артыкула (ці магчыма прымяненне на іншых тэрыторыях, прадпрыемствах і г.д.)? (Так / Не) 13. Цi сфармуляваны карэктныя высновы па выніках даследавання? (Так / Не) 14. Ці пазначаны перспектывы далейшых даследаванняў па тэматыцы публікацыі? (Так / Не) 15. Ці з`яўляецца аўтарскае даследаванне, асветленае ў артыкуле, новым укладам у навуку? (Так / Не) 16. Ілюстрацыі ў артыкуле: Карэктныя і мэтазгодныя ў артыкуле (Так / Не) Назвы адпавядаюць зместу выявы, лаканічныя і карэктныя (Так / Не) Змест дыяграм не дублюецца ў тэксце артыкула (Так / Не) 17. Табліцы ў артыкуле: Карэктныя і мэтазгодныя ў артыкуле (Так / Не) Назвы адпавядаюць зместу выявы, лаканічныя і карэктныя (Так / Не) Змест дыяграм не дублюецца ў тэксце артыкула (Так / Не) 18. Спісы крыніц у артыкуле: Прадстаўлены "Спіс крыніц" карэктны і рэлевантны тэме артыкула (Так / Не) Прадстаўленыя "References" аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі (транслітарацыя LC, стандарт афармлення Vancouver) (Так / Не) На ўсе крыніцы па тэксце артыкула зроблены спасылкі (Так / Не) Ці маюцца заўвагі па афармленні (Так / Не) 19. Ці выкарыстаны аўтарам артыкула замежныя крыніцы, ці рэпрэзентатыўныя яны? (Так / Не) 20. Ці маюцца заўвагі па агульным стылі выкладу, арфаграфіі, сінтаксісу, карэктнасці выкарыстоўванай тэрміналогіі? (Так / Не) 21. Ці маюцца заўвагі па зместу артыкула (Так / Не) Агульная выснова рэцэнзента па рукапісе артыкула: Артыкул да публікацыі ў часопісе: Рэкамендуецца без змен __________________________________________ Рэкамендуецца пры ўмове дапрацоўкі паводле заўваг рэцэнзента ___________ Не рэкамендуецца ________________________________________ Ці патрабуецца дадатковае рэцэнзаванне: Паўторнае __________________________________________ Альтэрнатыўнае ____________________________________ Агульны каментар адносна рэцэнзаванага артыкула ________________________________________ Дата складання рэцэнзіі ____________ Подпіс рэцэнзента з расшыфроўкай ______________________ |