Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Рэцэнзентам

Паважаны рэцэнзент!


2. Парадак рэцэнзавання артыкулаў

2.1. Артыкулы, якія паступаюць у рэдакцыю навуковых (вытворча-практычных) часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» (за выключэннем матэрыялаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца акадэмікі, члены-карэспандэнты) у абавязковым парадку падлягаюць рэцэнзаванню. Узор рэцэнзіі размяшчаецца на вэб-старонцы часопіса ў раздзеле «Рэцэнзенту». Рэцэнзаванне (экспертная ацэнка) рукапісаў ажыццяўляецца для падтрымання высокага навукова-тэарэтычнага ўзроўню выдання і з мэтай адбору найбольш каштоўных і актуальных (перспектыўных) навуковых прац.
2.2. Тэрмін рэцэнзавання вызначаецца адказным сакратаром рэдакцыі з улікам стварэння ўмоў для максімальна аператыўнай публікацыі артыкула, але не павінен перавышаць аднаго месяца з моманту паступлення рукапісу да рэцэнзента.
2.3. Рэцэнзентамі могуць быць як выкладчыкі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», так і іншых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь ці блізкага і далёкага замежжа ў адпаведнасці з зацверджанымі Рэдакцыйнымі саветамі часопісаў спіскамі рэцэнзентаў па кожным часопісе. Рэцэнзент павінен мець вучоную ступень. Рэцэнзентамі артыкулаў дактароў навук, дактарантаў ці саіскальнікаў вучоных ступеняў дактароў навук (як правіла) выступаюць дактары навук.
2.4. З мэтай узмацнення кантролю за якасцю матэрыялаў, рэцэнзаванне ўсіх артыкулаў з’яўляецца ананімным і для аўтараў, і для рэцэнзентаў. Рэцэнзентам даюцца артыкулы без звестак пра аўтараў. Рэцэнзентам не дазваляецца рабіць копіі артыкулаў і перадаваць іх трэцім асобам.
2.5. Калі рэцэнзент робіць заўвагі, артыкул адсылаецца аўтару на дапрацоўку (тэрмін дапрацоўкі – 1 месяц, для блізкага і далёкага замежжа – 3 месяцы). Заўвагі і пажаданні рэцэнзента павінны быць аб’ектыўнымі і прынцыповымі, накіраванымі на павышэнне навуковага і метадычнага ўзроўняў рукапісаў. Рэцэнзія падаецца аўтару рукапісу без подпісу і прозвішча, пасады, месца працы рэцэнзента. Парушэнне канфедэнцыяльнасці рэцэнзавання магчыма толькі ў выпадку заявы рэцэнзента пра недакладнасць ці фальсіфікацыю матэрыялаў, што пададзены ў рукапісу. Рэцэнзія з указаннем звестак пра рэцэнзента таксама можа быць пададзена па адпаведным запыце ВАК. Дапрацаваны (перапрацаваны) аўтарам артыкул разам з адказам на ўсе заўвагі паўторна накіроўваецца рэцэнзенту на прагляд і для фармулявання рашэння аб мэтазгоднасці артыкула ў друк.
2.6. У выпадках, калі аўтар не згодны з ацэнкамі і вывадамі рэцэнзента, ён мае права звярнуцца ў рэдакцыю часопісаў з аргументаванай просьбай у пісьмовым выглядзе аб накіраванні яго артыкула на рэцэнзаванне іншаму рэцэнзенту. У такім выпадку рэдкалегія часопіса павінна накіраваць артыкул на паўторнае (дадатковае) рэцэнзаванне альбо даць аўтару матываваную адмову.
2.7. Арганізацыя работы па рэцэнзаванні, кантроль за яго якасцю ўскладваюцца на галоўнага (адказнага) рэдактара часопіса ці намесніка галоўнага (адказнага) рэдактара па навуковым напрамку.
2.8. Рэцэнзаванне не можа адбывацца на той жа кафедры, адкуль паступіла работа.
2.9. Не патрабуюць абавязковага рэцэнзавання матэрыялы, якія носяць афіцыйны характар (юбілеі, гістарычныя падзеі, даты і г.д.), артыкулы рэкламнага зместу, а таксама матэрыялы, якія размяшчаюцца ў раздзеле «Навуковае жыццё». гл. далей


Падаем прыкладны ўзор рэцэнзіі на артыкул.
РЭЦЭНЗІЯ

На артыкул ______________________________________________________
______________________ аўтара _____________________(падаць прозвішча, імя, імя па бацьку)
Актуальнасць тэмы ________________________________
Навуковая навізна ________________________________
Матэрыял публікуецца ўпершыню ________________________________
Аналіз ужытых крыніц ________________________________
Доказнасць і аргументаванасць высноў ________________________________
Навуковая і практычная значнасць ________________________________
Недахопы ________________________________
Дадзены артыкул (можа быць рэкамендаваны ў друк, накіраваны на дапрацоўку альбо адхілены) ________________________________
Рэцэнзент /________________________________
(Подпіс, прозвішча, імя, імя па бацьку, ступень, званне)
Дата