Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы


ПАРАДАК ПРЫЁМУ, РЭЦЭНЗАВАННЯ,
ЗАЦВЯРДЖЭННЯ (АДХІЛЕННЯ), АФАРМЛЕННЯ
МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКІЯ ПАСТУПАЮЦЬ У РЭДАКЦЫЮ
НАВУКОВЫХ (ВЫТВОРЧА-ПРАКТЫЧНЫХ)
ЧАСОПІСАЎ «ВЕСНІК ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА
ЎНІВЕРСІТЭТА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

1. Парадак прыёму артыкулаў

1.1. Аўтарамі артыкулаў могуць быць аспіранты, выкладчыкі, практычныя работнікі, навуковыя супрацоўнікі, дактаранты, спашукальнікі, якія працуюць ці вучацца як у ВНУ Рэспублікі Беларусь, так і ў замежных вышэйшых навучальных установах. У іншых выпадках рашэнне аб прыняцці артыкула прымаецца рэдкалегіяй серыі.
1.2. Асобы, якія не маюць вучонай ступені, павінны падаць выпіску аб рэкамендацыі артыкула ў друк з пратакола пасяджэння кафедры ці іншай навуковай структуры. У выпісцы аспірантаў (дактарантаў) пазначаецца год навучання.
1.3. Рэдакцыя пакідае за сабой права ў выпадку неабходнасці запатрабаваць ад любога аўтара выпіску аб рэкамендацыі артыкула ў друк з пратакола пасяджэння кафедры ці іншай навуковай структуры.
1.4. Артыкулы з неабходнымі суправаджальнымі дакументамі (на папяровым і электронным носьбітах) аўтар можа прынесці ў рэдакцыю часопіса асабіста ці выслаць па пошце звычайным пісьмом (замежным аўтарам (блізкае і далёкае замежжа) даецца магчымасць даслаць матэрыялы па электроннай пошце vesnik@grsu.by ).
1.5. Артыкулы, якія паступілі ў рэдакцыю часопісаў, разглядаюцца галоўным рэдактарам, адказным рэдактарам і адказным сакратаром рэдакцыі ў 2-х тыднёвы тэрмін на прадмет адпаведнасці артыкула профілю часопіса, патрабаванням да афармлення і рэгіструюцца адпаведна ўстаноўленаму парадку. (Артыкулы, якія не адпавядаюць Правілам афармлення, не рэгіструюцца і аўтарам не вяртаюцца.)
1.6. Рэдакцыя не прымае артыкулы, якія былі раней надрукаваны ў іншых часопісах ці навуковых выданнях.
1.7. За апублікаванне рукапісаў артыкулаў з аўтараў не бярэцца плата.
1.8. Ганарар аўтару за публікацыю артыкула не выплачваецца.
1.9. Рукапісы і электронныя носьбіты аўтарам не вяртаюцца.

2. Парадак рэцэнзавання артыкулаў

2.1. Артыкулы, якія паступаюць у рэдакцыю навуковых (вытворча-практычных) часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» (за выключэннем матэрыялаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца акадэмікі, члены-карэспандэнты) у абавязковым парадку падлягаюць рэцэнзаванню. Узор рэцэнзіі размяшчаецца на вэб-старонцы часопіса ў раздзеле «Рэцэнзенту». Рэцэнзаванне (экспертная ацэнка) рукапісаў ажыццяўляецца для падтрымання высокага навукова-тэарэтычнага ўзроўню выдання і з мэтай адбору найбольш каштоўных і актуальных (перспектыўных) навуковых прац.
2.2. Тэрмін рэцэнзавання вызначаецца адказным сакратаром рэдакцыі з улікам стварэння ўмоў для максімальна аператыўнай публікацыі артыкула, але не павінен перавышаць аднаго месяца з моманту паступлення рукапісу да рэцэнзента.
2.3. Рэцэнзентамі могуць быць як выкладчыкі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», так і іншых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь ці блізкага і далёкага замежжа ў адпаведнасці з зацверджанымі Рэдакцыйнымі саветамі часопісаў спіскамі рэцэнзентаў па кожным часопісе. Рэцэнзент павінен мець вучоную ступень. Рэцэнзентамі артыкулаў дактароў навук, дактарантаў ці саіскальнікаў вучоных ступеняў дактароў навук (як правіла) выступаюць дактары навук.
2.4. З мэтай узмацнення кантролю за якасцю матэрыялаў, рэцэнзаванне ўсіх артыкулаў з’яўляецца ананімным і для аўтараў, і для рэцэнзентаў. Рэцэнзентам даюцца артыкулы без звестак пра аўтараў. Рэцэнзентам не дазваляецца рабіць копіі артыкулаў і перадаваць іх трэцім асобам.
2.5. Калі рэцэнзент робіць заўвагі, артыкул адсылаецца аўтару на дапрацоўку (тэрмін дапрацоўкі – 1 месяц, для блізкага і далёкага замежжа – 3 месяцы). Заўвагі і пажаданні рэцэнзента павінны быць аб’ектыўнымі і прынцыповымі, накіраванымі на павышэнне навуковага і метадычнага ўзроўняў рукапісаў. Рэцэнзія падаецца аўтару рукапісу без подпісу і прозвішча, пасады, месца працы рэцэнзента. Парушэнне канфедэнцыяльнасці рэцэнзавання магчыма толькі ў выпадку заявы рэцэнзента пра недакладнасць ці фальсіфікацыю матэрыялаў, што пададзены ў рукапісу. Рэцэнзія з указаннем звестак пра рэцэнзента таксама можа быць пададзена па адпаведным запыце ВАК. Дапрацаваны (перапрацаваны) аўтарам артыкул разам з адказам на ўсе заўвагі паўторна накіроўваецца рэцэнзенту на прагляд і для фармулявання рашэння аб мэтазгоднасці артыкула ў друк.
2.6. У выпадках, калі аўтар не згодны з ацэнкамі і вывадамі рэцэнзента, ён мае права звярнуцца ў рэдакцыю часопісаў з аргументаванай просьбай у пісьмовым выглядзе аб накіраванні яго артыкула на рэцэнзаванне іншаму рэцэнзенту. У такім выпадку рэдкалегія часопіса павінна накіраваць артыкул на паўторнае (дадатковае) рэцэнзаванне альбо даць аўтару матываваную адмову.
2.7. Арганізацыя работы па рэцэнзаванні, кантроль за яго якасцю ўскладваюцца на галоўнага (адказнага) рэдактара часопіса ці намесніка галоўнага (адказнага) рэдактара па навуковым напрамку.
2.8. Рэцэнзаванне не можа адбывацца на той жа кафедры, адкуль паступіла работа.
2.9. Не патрабуюць абавязковага рэцэнзавання матэрыялы, якія носяць афіцыйны характар (юбілеі, гістарычныя падзеі, даты і г.д.), артыкулы рэкламнага зместу, а таксама матэрыялы, якія размяшчаюцца ў раздзеле «Навуковае жыццё».

3. Парадак зацвярджэння ці адхілення артыкулаў

3.1. Рашэнне аб зацвярджэнні (ці адхіленні) артыкула прымаецца рэдкалегіяй часопіса звычайнай большасцю галасоў. Рэдакцыя не ўступае ў перапіску з аўтарам па сутнасці рэцэнзіі. У выпадку адхілення ад публікацыі артыкула, матываваны адказ аўтару (па пісьмовым запыце аўтара) накіроўвае рэдкалегія.
3.2. У выпадку роўнай колькасці галасоў канчатковае рашэнне пра мэтазгоднасць і тэрмін публікацыі артыкула пасля рэцэнзавання прымаецца галоўным рэдактарам часопіса.
3.3. У адным нумары часопіса можа быць надрукаваны толькі адзін навуковы артыкул аўтара. Суаўтарства дапускаецца.
3.4. Артыкулы друкуюцца, як правіла, адпаведна парадку іх паступлення ў рэдакцыю. Артыкулы аспірантаў (дактарантаў) апошняга года навучання друкуюцца без чаргі пры ўмове адпаведнасці ўсім патрабаванням да навуковых публікацый і станоўчага рэцэнзавання. Датай паступлення ў рэдакцыю дапрацаваных (перапрацаваных) рукапісаў лічыцца дзень атрымання рэдакцыяй канчатковага варыянта рукапісу разам з адказам на ўсе заўвагі рэцэнзента.
3.5. Рэдакцыя пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць тэматыцы часопіса і вышэйпазначаным патрабаванням ці ўтрымліваюць у сабе інфармацыю, распаўсюджванне якой у сродках масавай інфармацыі забаронена нарматыўнымі прававымі актамі.

4. Правілы афармлення артыкулаў

Рукапіс артыкула ўключае ў сябе наступныя элементы:
4.1. Індэкс УДК. Памер шрыфту 10 п., вялікія літары, выраўноўванне па левым краі.
4.2. Ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў). Памер шрыфту 10 п., малыя літары, выраўноўванне па цэнтры.
4.3. Загаловак матэрыялу, які публікуецца (памер шрыфту 12 п., малыя літары (выраўноўванне па цэнтры), павінен адлюстроўваць асноўную ідэю выкананага даследавання, быць па магчымасці кароткім, змяшчаць у сабе ключавыя словы, якія дазваляюць індэксаваць дадзены артыкул.
4.4. Рэзюмэ на рускай мове ў аб’ёме 200–250 слоў (памер шрыфту 9 п.). Тэкст рэзюмэ, акрамя кароткага выкладу сутнасці артыкула, павінен адлюстроўваць мэту даследавання, навуковую навізну, галіну скарыстання. Рэзюмэ ўтрымлівае таксама пералік ключавых слоў. Ключавыя словы (5–9) падаюцца ў назоўным склоне, друкуюцца малымі літарамі ў радок, праз коскі.
У навуковых артыкулах аспірантаў і дактарантаў таксама рэкамендуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК анатацыя на мове тэксту друкаванага матэрыялу ў аб’ёме 200–250 слоў (памер шрыфту 9 п., выраўноўванне па шырыні).
4.5. Асноўны тэкст, пабудова якога адпавядае патрабаванням ВАК да навуковых артыкулаў, якія друкуюцца ў выданнях, уключаных у спіс навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў: уводзіны, дзе ўтрымліваецца кароткі агляд літаратуры па праблеме даследавання, шэраг раней не вырашаных пытанняў; асноўная частка, якая падрабязна асвятляе пытанні, што разглядаюцца; заключэнне з дакладна сфармуляванымі вывадамі.
4.6. Пералік прынятых абазначэнняў і скарачэнняў (пры іх наяўнасці). Памер шрыфту 10 п., малыя літары, выраўноўванне па шырыні.
4.7. Спіс літаратуры (цытаваных крыніц). Спіс літаратуры абавязковы. Размяшчаецца ў канцы тэксту артыкула і афармляецца ў адпаведнасці з ГОСТ 7.1–2003 і Пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ад 15 жніўня 2007 года (памер шрыфту 9 п., выраўноўванне па шырыні). Спасылкі на выкарыстаныя крыніцы нумаруюцца адпаведна парадку цытавання і даюцца ўнутры квадратных дужак, напрыклад: [1, с. 32], [2, с. 52–53].
Спасылкі на неапублікаваныя працы не дапускаюцца.
Узоры афармлення бібліяграфічнага апісання можна паглядзець на старонцы ніжэй: http://www.vesnik.grsu.by/?p=autor&lang=by
4.8. Рэзюмэ на англійскай мове ў аб’ёме 100–150 слоў (разам з ключавымі словамі) (памер шрыфту 9 п.).

5. Тэхнічныя патрабаванні да афармлення артыкула

5.1. Памер шрыфту 10 п., выраўноўванне па шырыні, з выдзяленнем аўтарам неабходных частак тэксту праграмнымі шрыфтамі «Паўтлусты», «Курсіў». Увесь тэкст набіраецца шрыфтам «Times New Roman». Міжрадковы інтэрвал – адзінарны.
5.2. Параметры старонкі: фармат А 4; водступ для левага поля і поля зверху – 25 мм, для правага і ніжняга – 20 мм.; нумарацыя старонак зверху ў калантытуле, з другой старонкі, з выраўноўваннем па правым краі. Абзацны водступ – 12 мм.
5.3. Пры наборы асноўнага тэксту не дапускаецца ўстанаўленне: двух і больш сімвалаў «прабел» падрад; абзацных і іншых водступаў з дапамогай клавішы «Табуляцыя»; водступу (прабелу) паміж словам і сімваламі «кропка», «коска», «двукоссе», «дужка». Пры наборы тэксту неабходна выкарыстоўваць двукоссе «ёлачкі», а ў англійскіх тэкстах – “англійскія двайныя”.
5.4. Усе абазначэнні велічынь і простыя формулы ў тэксце і табліцах павінны набірацца як элементы тэксту, а не як аб’екты формульнага рэдактара, а складаныя формулы – з дапамогай прыкладной праграммы MathType памерам 10 п. Памер формул па шырыні не павінен перавышаць 120 мм. Пры пераносе часткі формулы на наступны радок у пачатку гэтага радка паўтараецца знак матэматычнага дзеяння, якім заканчваўся папярэдні радок. Малюнкі павінны быць аформлены ў вектарным фармаце праграм CorelDRAW ці Photoshop. Малюнкі (чорна-белыя) павінны быць выразнымі і якаснымі (магчымасць арыгіналаў, што прадастаўляюцца, павінна быць 300 dpi). Шрыфт абазначэнняў і надпісаў на малюнках – Times New Roman, нятоўсты, 9п. Максімальная шырыня малюнкаў не павінна перавышаць 170 мм, максімальная вышыня – 220 мм (з улікам надмалюнкавага подпісу). Усе табліцы, схемы і дыяграмы павінны быць размешчаны ў тэксце і мець сувязі (быць даступнымі для рэдагавання) з праграмай-зыходнікам, у якой яны створаны (Excel, Corel Draw). Якасць ілюстрацый адпавядае якасці арыгіналаў, якія прадастаўляюцца ў рэдакцыю.
5.5. Табліцы (пры іх наяўнасці). Памер шрыфту 9 п., назва табліцы малыя літары, 10 п., выраўноўванне па шырыні; памер табліцы па шырыні не павінен перавышаць 130 мм.
5.6. Выкарыстанне аўтаматычных канцавых і звычайных спасылак не дапускаецца.

6. Агульныя патрабаванні да артыкулаў

6.1. Рукапісы артыкулаў падаюцца аб’ёмам не менш чым 14 000 друкаваных знакаў, раздрукаваныя ў 2-х экзэмплярах і ў электронным варыянце ў рэдактары MS Word. Мова публікацый – беларуская, руская. Прымаюцца таксама артыкулы на польскай, англійскай і нямецкай мовах (публікуюцца ў арыгінале). Аўтары артыкулаў, што друкуюцца на мове арыгінала (англійская, нямецкая, польская), дадаткова падаюць рэферат артыкула ў аб’ёме 4500 знакаў без прабелаў (700 слоў) на рускай мове.
6.2. Рукапіс артыкула павінен быць падпісаны аўтарам (усімі аўтарамі). Перад подпісам аўтара варта даць згоду на публікацыю артыкула ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт.
6.3. Да рукапісу артыкула на асобнай старонцы дадаюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара цалкам (на беларускай, рускай і ў транслітэрацыі ў раманскім алфавіце (лацініцай): як у пашпарце); вучоная ступень, званне, пасада, месца работы, адрас месца работы, тэлефон, e-mail, а таксама адрас для карэспандэнцыі, тэлефон (усё на рускай і англійскай мовах).
6.4. Аспіранты таксама павінны назваць прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоную ступень, званне, месца работы навуковага кіраўніка (усё на рускай і англійскай мовах; прозвішча, імя, імя па бацьку - у транслітэрацыі ў раманскім алфавіце (лацініцай)).
6.5. Таксама на асобнай старонцы дадаецца паўтор рэзюмэ на рускай і англійскай мовах па наступнай структурнай схеме: УДК; прозвішча, ініцыялы аўтара; назва артыкула; ключавыя словы; тэкст рэзюмэ (для кантрольнага рэдагавання англамоўнага рэзюмэ). Аўтары могуць пазначыць навуковую спецыяльнасць (спецыяльнасці), якой адпавядае тэматыка артыкула.
6.6. За накіраванне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных артыкулаў ці артыкулаў, якія прыняты ў друк іншымі выданнямі, адказнасць нясуць аўтары. Аўтары таксама нясуць адказнасць за падбор і дакладнасць прыведзеных фактаў, цытат, эканоміка-статыстычных дадзеных, уласных імён (у тым ліку геаграфічных назваў) і іншых звестак энцыклапедычнага характару. Рэдакцыя пакідае за сабой права на рэдакцыйныя змены і скарачэнні, якія не прыводзяць да парушэння асноўнага зместу артыкула.
6.7. Не дапускаецца ўнясенне правак і змен у гатовы арыгінал-макет. У выпадку ўнясення такіх змен перавёрстка ажыццяўляецца за кошт аўтара. Не дапускаюцца ў гатовым арыгінал-макеце «творчыя» перастаноўкі тэксту, раўнацэнныя замены, поўнае ці частковае выманне і г.д.
6.8. Рэдакцыя пакідае за сабой права ўносіць змены ў Парадак прыёму, рэцэнзавання, зацвярджэння (адхілення), афармлення матэрыялаў, якія паступаюць у рэдакцыю навуковых (вытворча-практычных) часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» на аснове дзеючых інструкцый ВАК Рэспублікі Беларусь ці рашэнняў Рэдакцыйных саветаў часопісаў. гл. далей