Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Інфармацыя

  Часопісы ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў

  Мэта дзейнасці
  навуковых (вытворча-практычных) часопісаў
  «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы»:


  • Адлюстраванне развіцця навукова-інавацыйных даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў адпаведнасці са стратэгічнымі накірункамі па забеспячэнні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне дзяржаўнай атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў.


 Задачы:
  • Прывабнасць для аўтараў і чытачоў.
  • Размяшчэнне на сваіх старонках арыгінальных навуковых артыкулаў, якія па сваім навуковым узроўні адпавядаюць патрабаванням да часопісаў, што ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
  • Асвятленне вынікаў навукова-даследчай работы, у тым ліку вынікаў дысертацыйных даследаванняў, навуковых дзяржбюджэтных і гаспадарча-дагаворных тэм.
  • Папулярызацыя навуковага патэнцыялу прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта.
  • Адлюстраванне перадавых дасягненняў навукі ў навучальным працэсе ўніверсітэта.
  Функцыі:
     
  • Садзейнічанне каардынацыі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне сучаснай навукі.
  •  
  • Падтрымка навуковых даследаванняў дактарантаў, аспірантаў і саіскальнікаў вучоных ступеняў і вучоных званняў.