Публікацыйная этыка |
Рэдкалегіі і рэдакцыя навуковых (вытворча-практычных) часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» прытрымліваюцца стандартаў рэдакцыйнай этыкі і прыкладаюць усе намаганні для спынення яе парушэння. Рэдакцыя пакідае за сабою права адхіліць апублікаванне артыкула ў выпадку парушэння правіл, якія прыведзены ніжэй. Гарантыі Аўтары, якія падалі свае матэрыялы для апублікавання ў навуковых (вытворча-практычных) часопісах «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», гарантуюць, што артыкулы з’яўляюцца арыгінальнымі (не былі апублікаваныя раней у іншых выданнях у іх цяперашняй ці блізкай па змесце форме), не знаходзяцца на разглядзе ў рэдакцыях іншых выданняў і ўсе магчымыя канфлікты інтарэсаў, звязаныя з аўтарскімі правамі і апублікаваннем пададзеных артыкулаў, урэгуляваны. Артыкулы, пададзеныя ў рэдакцыю, не павінны ўтрымліваць навукова-тэхнічных (ці іншых) дадзеных, што адносяцца да дзяржаўных, службовых ці камерцыйных сакрэтаў. Для пацвярджэння адсутнасці закрытых звестак аўтары прадстаўляюць афіцыйны дакумент ад арганізацыі – экспертнае заключэнне аб магчымасці публікацыі. Пры выкарыстанні любога кантэнту, які знаходзіцца ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт, аўтары павінны папярэдне ўдакладніць інфармацыю пра ўласніка аўтарскіх правоў і пры неабходнасці атрымаць дазвол на яго запазычванне (перадрукоўку). У адпаведнасці з рэдакцыйнай палітыкай навуковых (вытворча-практычных) часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» не дапускаецца: - Літаральнае калькаванне работы другой асобы без указання яе аўтарства і спасылкі на крыніцу. - Некарэктнае перафразаванне твора другой асобы, пры якім было зменена больш аднаго сказа ў рамках аднаго параграфа ці раздзела тэксту ці сказы былі размешчаны ў іншым парадку без адпаведнай спасылкі на крыніцу. - Выкарыстанне элементаў твора іншай асобы без указання на аўтарства, напрыклад, малюнка, табліцы ці абзаца без выражэння ўдзячнасці ці без спасылкі на крыніцу. - Самаплагіят. Аўтары павінны пазначыць, што іх артыкул публікуецца ўпершыню. Калі элементы даследавання раней былі апублікаваныя ў іншым артыкуле, у тым ліку ў навуковых (вытворча-практычных) часопісах «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», аўтары павінны спаслацца на больш раннюю работу, пазначыць, у чым істотнае адрозненне новай работы ад папярэдняй і, разам з тым, выявіць яе сувязь з вынікамі даследавання і вывадамі, абгрунтаванымі ў папярэдняй рабоце. Літаральнае калькаванне ўласных работ і іх перафразаванне непрымальныя, яны могуць быць выкарыстаны толькі як аснова для новых вывадаў. Рэдакцыя рэкамендуе паказваць у спісе літаратуры матэрыялы, якія аўтары падрыхтавалі раней (у ходзе даследавання, якое стала асновай для пададзенага артыкула), уключаючы матэрыялы канферэнцый і пад. гл. далей |