Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Временно работает только с Правилами для авторов, независимо откуда вызывается. Часова працуе толькі з Правіламі для аўтараў, незалежна ад таго, адкуль выклікаецца. Да ўвагі аўтараў!
З 1 верасня 2010 г. уступіў у сілу Закон "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (от 23.07.2008 № 420-3).

1. Парадак прыёму артыкулаў

1.1. Аўтарамі артыкулаў могуць быць аспіранты, выкладчыкі, практычныя работнікі, навуковыя супрацоўнікі, дактаранты, спашукальнікі, якія працуюць ці вучацца як у ВНУ Рэспублікі Беларусь, так і ў замежных вышэйшых навучальных установах. У іншых выпадках рашэнне аб прыняцці артыкула прымаецца рэдкалегіяй серыі.
1.2. Асобы, якія не маюць вучонай ступені, павінны падаць выпіску аб рэкамендацыі артыкула ў друк з пратакола пасяджэння кафедры ці іншай навуковай структуры. У выпісцы аспірантаў (дактарантаў) пазначаецца год навучання.
1.3. Рэдакцыя пакідае за сабой права ў выпадку неабходнасці запатрабаваць ад любога аўтара выпіску аб рэкамендацыі артыкула ў друк з пратакола пасяджэння кафедры ці іншай навуковай структуры.
1.4. Артыкулы з неабходнымі суправаджальнымі дакументамі (на папяровым і электронным носьбітах) аўтар можа прынесці ў рэдакцыю часопіса асабіста ці выслаць па пошце звычайным пісьмом (замежным аўтарам (блізкае і далёкае замежжа) даецца магчымасць даслаць матэрыялы па электроннай пошце vesnik@grsu.by ).
1.5. Артыкулы, якія паступілі ў рэдакцыю часопісаў, разглядаюцца галоўным рэдактарам, адказным рэдактарам і адказным сакратаром рэдакцыі ў 2-х тыднёвы тэрмін на прадмет адпаведнасці артыкула профілю часопіса, патрабаванням да афармлення і рэгіструюцца адпаведна ўстаноўленаму парадку. (Артыкулы, якія не адпавядаюць Правілам афармлення, не рэгіструюцца і аўтарам не вяртаюцца.)
1.6. Рэдакцыя не прымае артыкулы, якія былі раней надрукаваны ў іншых часопісах ці навуковых выданнях.
1.7. За апублікаванне рукапісаў артыкулаў з аўтараў не бярэцца плата.
1.8. Ганарар аўтару за публікацыю артыкула не выплачваецца.
1.9. Рукапісы і электронныя носьбіты аўтарам не вяртаюцца.


4. Правілы афармлення артыкулаў

Рукапіс артыкула ўключае ў сябе наступныя элементы:
4.1. Індэкс УДК. Памер шрыфту 10 п., вялікія літары, выраўноўванне па левым краі.
4.2. Ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў). Памер шрыфту 10 п., малыя літары, выраўноўванне па цэнтры.
4.3. Загаловак матэрыялу, які публікуецца (памер шрыфту 12 п., малыя літары (выраўноўванне па цэнтры), павінен адлюстроўваць асноўную ідэю выкананага даследавання, быць па магчымасці кароткім, змяшчаць у сабе ключавыя словы, якія дазваляюць індэксаваць дадзены артыкул.
4.4. Рэзюмэ на рускай мове ў аб’ёме 200–250 слоў (памер шрыфту 9 п.). Тэкст рэзюмэ, акрамя кароткага выкладу сутнасці артыкула, павінен адлюстроўваць мэту даследавання, навуковую навізну, галіну скарыстання. Рэзюмэ ўтрымлівае таксама пералік ключавых слоў. Ключавыя словы (5–9) падаюцца ў назоўным склоне, друкуюцца малымі літарамі ў радок, праз коскі. Прыклад рэзюмэ
У навуковых артыкулах аспірантаў і дактарантаў таксама рэкамендуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК анатацыя на мове тэксту друкаванага матэрыялу ў аб’ёме 100–150 слоў (памер шрыфту 9 п., выраўноўванне па шырыні).
4.5. Асноўны тэкст, пабудова якога адпавядае патрабаванням ВАК да навуковых артыкулаў, якія друкуюцца ў выданнях, уключаных у спіс навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў: уводзіны, дзе ўтрымліваецца кароткі агляд літаратуры па праблеме даследавання, шэраг раней не вырашаных пытанняў; асноўная частка, якая падрабязна асвятляе пытанні, што разглядаюцца; заключэнне з дакладна сфармуляванымі вывадамі.
4.6. Пералік прынятых абазначэнняў і скарачэнняў (пры іх наяўнасці). Памер шрыфту 10 п., малыя літары, выраўноўванне па шырыні.
4.7. Спіс літаратуры (цытаваных крыніц). Спіс літаратуры абавязковы. Размяшчаецца ў канцы тэксту артыкула і афармляецца ў адпаведнасці з ГОСТ 7.1–2003 і Пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ад 15 жніўня 2007 года (памер шрыфту 9 п., выраўноўванне па шырыні). Спасылкі на выкарыстаныя крыніцы нумаруюцца адпаведна парадку цытавання і даюцца ўнутры квадратных дужак, напрыклад: [1, с. 32], [2, с. 52–53].
Спасылкі на неапублікаваныя працы не дапускаюцца.
   Узоры афармлення бібліяграфічнага апісання i references
4.8. Рэзюмэ на англійскай мове ў аб’ёме 200–250 слоў (разам з ключавымі словамі) (памер шрыфту 9 п.).

5. Тэхнічныя патрабаванні да афармлення артыкула

Рэдакцыя прымае ад аўтараў матэрыялы, выкананыя ў дадатку Microsoft Word, але вёрстка робіцца ў Adobe InDesign, а гатовы макет ідзе на друк у фармаце .pdf. У дадатак фактычны памер макета меншы за фармат А4. Таму ЎСЕ ніжэйпададзеныя тэхнічныя патрабаванні падлягаюць няўхільнаму захаванню, каб пазбегнуць збояў і страт зместу на любым з этапаў падрыхтоўкі часопіса. Ніводны з аўтаматычных сэрвісаў Microsoft Word (канструктар формул, дыяграмы, графічныя аб’екты, аўтаматычная нумарацыя, аўтаматычныя спасылкі і канчатковыя зноскі) напрамую не пераносіцца ў вёрстку, таму тэксты з формуламі, дыяграмамі, графікамі, малюнкамі, маркіраванымі, нумараванымі і шматузроўневымі спісамі патрабуюць адказных адносін падчас чытання і выканання тэхнічных патрабаванняў.

5.1. Памер шрыфту 10 п., выраўноўванне па шырыні, з выдзяленнем аўтарам неабходных частак тэксту праграмнымі шрыфтамі «Паўтлусты», «Курсіў». Увесь тэкст набіраецца шрыфтам «Times New Roman». Міжрадковы інтэрвал – адзінарны.
5.2. Параметры старонкі: фармат А 4; водступ для левага поля і поля зверху – 25 мм, для правага і ніжняга – 20 мм.; нумарацыя старонак зверху ў калантытуле, з другой старонкі, з выраўноўваннем па правым краі. Абзацны водступ – 12 мм.
5.3. Пры наборы асноўнага тэксту не дапускаецца ўстанаўленне: двух і больш сімвалаў «прабел» падрад; абзацных і іншых водступаў з дапамогай клавішы «Табуляцыя»; водступу (прабелу) паміж словам і сімваламі «кропка», «коска», «двукоссе», «дужка». Пры наборы тэксту неабходна выкарыстоўваць двукоссе «ёлачкі», а ў англійскіх тэкстах – “англійскія двайныя”.
5.4. Усе абазначэнні велічынь і простыя формулы ў тэксце і табліцах павінны набірацца як элементы тэксту, а не як аб’екты формульнага рэдактара, а складаныя формулы – з дапамогай прыкладной праграммы MathType памерам 10 п. Памер формул па шырыні не павінен перавышаць 120 мм. Пры пераносе часткі формулы на наступны радок у пачатку гэтага радка паўтараецца знак матэматычнага дзеяння, якім заканчваўся папярэдні радок. Няўважлівасць пры наборы формул (напрыклад, няслушная раскладка клавіятуры, пры якой літары о, р, х, с, а, знакі матэматычных дзеянняў і г.д. могуць быць набраныя кірыліцай замест лацінкі і спецыяльных сімвалаў) прыводзіць да самаадвольнай замены (знікнення) знакаў пры пераносе тэксту ў вёрстку або пры выніковым захаванні макета ў фармаце pdf. Рэдакцыі не заўсёды даецца магчымасць адсачыць гэта, таму рэдакцыя не нясе адказнасці за падобныя збоі, якія ўзнікаюць з прычыны аўтарскіх памылак пры наборы арыгінала. Малюнкі павінны быць аформлены ў вектарным фармаце праграм CorelDRAW ці Photoshop. Малюнкі (чорна-белыя) павінны быць выразнымі і якаснымі (магчымасць арыгіналаў, што прадастаўляюцца, павінна быць 300 dpi). Шрыфт абазначэнняў і надпісаў на малюнках – Times New Roman, нятоўсты, 9п. Максімальная шырыня малюнкаў не павінна перавышаць 170 мм, максімальная вышыня – 220 мм (з улікам надмалюнкавага подпісу). Усе табліцы, схемы і дыяграмы павінны быць размешчаны ў тэксце і мець сувязі (быць даступнымі для рэдагавання) з праграмай-зыходнікам, у якой яны створаны (Excel, Corel Draw). Якасць ілюстрацый адпавядае якасці арыгіналаў, якія прадастаўляюцца ў рэдакцыю.
5.5. Табліцы (пры іх наяўнасці). Памер шрыфту 9 п., назва табліцы малыя літары, 10 п., выраўноўванне па шырыні; памер табліцы па шырыні не павінен перавышаць 140 мм.
5.6. Выкарыстанне аўтаматычных канцавых і звычайных спасылак не дапускаецца. Дапускаюцца паслятэкставыя заўвагі.
5.7. Выкарыстанне аўтаматычнай нумарацыі спісаў (уключаючы спісы літаратуры і references) не дапускаецца - усе спісы павінны быць пранумараваны ўручную.

6. Агульныя патрабаванні да артыкулаў

6.1. Рукапісы артыкулаў падаюцца аб’ёмам асноўнага тэксту (без рэзюмэ і спісаў літаратуры, толькі ўводзiны, асноўная частка і заключэнне) не менш чым 14 000 друкаваных знакаў (без прабелаў), раздрукаваныя ў 2-х экзэмплярах і ў электронным варыянце ў рэдактары MS Word. Мова публікацый – беларуская, руская. Прымаюцца таксама артыкулы на польскай, англійскай і нямецкай мовах (публікуюцца ў арыгінале). Аўтары артыкулаў, што друкуюцца на мове арыгінала (англійская, нямецкая, польская), дадаткова падаюць рэферат артыкула ў аб’ёме 4500 знакаў без прабелаў (700 слоў) на рускай мове.
6.2. Рукапіс артыкула павінен быць падпісаны аўтарам (усімі аўтарамі). Перад подпісам аўтара варта даць згоду на публікацыю артыкула ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт.
6.3. Да рукапісу артыкула на асобнай старонцы дадаюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара цалкам (на беларускай, рускай і ў транслітэрацыі ў раманскім алфавіце (лацініцай): як у пашпарце); вучоная ступень, званне, пасада, месца работы, адрас месца работы, тэлефон, e-mail, а таксама адрас для карэспандэнцыі, тэлефон (усё на рускай і англійскай мовах).
6.4. Аспіранты таксама павінны назваць прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоную ступень, званне, месца работы навуковага кіраўніка (усё на рускай і англійскай мовах; прозвішча, імя, імя па бацьку - у транслітэрацыі ў раманскім алфавіце (лацініцай)).
6.5. Таксама на асобнай старонцы дадаецца паўтор рэзюмэ на рускай і англійскай мовах па наступнай структурнай схеме: УДК; прозвішча, ініцыялы аўтара; назва артыкула; ключавыя словы; тэкст рэзюмэ (для кантрольнага рэдагавання англамоўнага рэзюмэ). Аўтары могуць пазначыць навуковую спецыяльнасць (спецыяльнасці), якой адпавядае тэматыка артыкула.
6.6. За накіраванне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных артыкулаў ці артыкулаў, якія прыняты ў друк іншымі выданнямі, адказнасць нясуць аўтары. Аўтары таксама нясуць адказнасць за падбор і дакладнасць прыведзеных фактаў, цытат, эканоміка-статыстычных дадзеных, уласных імён (у тым ліку геаграфічных назваў) і іншых звестак энцыклапедычнага характару. Рэдакцыя пакідае за сабой права на рэдакцыйныя змены і скарачэнні, якія не прыводзяць да парушэння асноўнага зместу артыкула.
6.7. Не дапускаецца ўнясенне правак і змен у гатовы арыгінал-макет. У выпадку ўнясення такіх змен перавёрстка ажыццяўляецца за кошт аўтара. Не дапускаюцца ў гатовым арыгінал-макеце «творчыя» перастаноўкі тэксту, раўнацэнныя замены, поўнае ці частковае выманне і г.д.
6.8. Рэдакцыя пакідае за сабой права ўносіць змены ў Парадак прыёму, рэцэнзавання, зацвярджэння (адхілення), афармлення матэрыялаў, якія паступаюць у рэдакцыю навуковых (вытворча-практычных) часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» на аснове дзеючых інструкцый ВАК Рэспублікі Беларусь ці рашэнняў Рэдакцыйных саветаў часопісаў. гл. далей


Узоры апісання самастойных выданняў.
Характарыстыка крыніцы Узор афармлення
Адзін, два або тры аўтары Котаў, А. І. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А. І. Котаў. – 2-е выд. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с.
Шотт, А. В. Курс лекций по частной хирургии / А. В. Шотт, В. А. Шотт. – Минск : Асар, 2004. – 525 с.
Чикатуева Л. А. Маркетинг: учеб. пособие / Л. А. Чикатуева, Н. В. Третьякова; под ред. В. П. Федько. – Ростов н/Д : Феникс, 2004. – 413 с.
Дайнеко, А. Е. Экономика Беларуси в системе всемирной торговой организации / А. Е. Дайнеко, Г. В. Забавский, М. В. Василевская; под ред. А. Е. Дайнеко. – Минск : Ин-т аграр. экономики, 2004. – 323 с.
Чатыры і больш аўтараў Культурология : учеб. пособие для вузов / С. В. Лапина [и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. – 2-е изд. – Минск : ТетраСистемс, 2004. – 495 с.
Комментарий к Трудовому кодексу Республики Беларусь / И. С. Андреев [и др.]; под общ. ред. Г .А. Василевича. – Минск : Амалфея, 2000. – 1071 с.
Основы геологии Беларуси / А. С. Махнач [и др.]; НАН Беларуси,
Ин-т геол. наук; под общ. ред. А. С. Махнача. – Минск, 2004. – 391 с.
Калектыўны аўтар Сборник нормативно-технических материалов по энергосбережению
/ Ком. по энергоэффективности при Совете Министров Респ. Беларусь; сост. А. В. Филипович. – Минск : Лоранж-2, 2004. – 393 с.
Национальная стратегия устойчивого социально-экономического развития Республики Беларусь на период до 2020 г. / Нац. комис. по устойчивому развитию Респ. Беларусь; редкол.: Л. М. Александрович [и др.]. – Минск : Юнипак, 2004. – 202 с.
Военный энциклопедический словарь / М-во обороны Рос. Федерации, Ин-т воен. истории; редкол.: А. П. Горкин [и др.]. – М. : Большая рос. энцикл. : РИПОЛ классик, 2002. – 1663 с.
Шматтомнае выданне Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2000–2005. – 6 т.
Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2000–2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII –XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. – 343 с.; Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII–пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. – 2005. – 518 с.
Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / М. Багдановіч. – 2-е выд. – Мінск : Беларус. навука, 2001. – 3 т.
Асобны том у шматтомным выданні Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2000–2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII – XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. – 343 с.
Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 2000–2005. – Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. – 2005. – 518 с.
Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / М. Багдановіч. – 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2001. – Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. – 751 с.
Российский государственный архив древних актов : путеводитель : в 4 т. / сост.: М. В. Бабич, Ю. М. Эскин. – М. : Археогр. центр, 1997. – Т. 3, ч. 1. – 720 с.
Законы і заканадаўчыя матэрыялы Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). – Минск : Амалфея, 2005. – 48 с.
Конституция Российской Федерации : принята всенар. голосованием 12 дек. 1993 г. : офиц. текст. – М. : Юрист, 2005. – 56 с.
О нормативных правовых актах Республики Беларусь : Закон Респ. Беларусь от 10 янв. 2000 г. № 361-3 : с изм. и доп. : текст по состоянию на 1 дек. 2004 г. – Минск : Дикта, 2004. – 59 с.
Инвестиционный кодекс Республики Беларусь : принят Палатой представителей 30 мая 2001г. : одобр. Советом Респ. 8 июня 2001 г. : текст Кодекса по состоянию на 10 февр. 2001 г. – Минск : Амалфея, 2005. – 83 с.
Зборнікі артыкулаў, прац Информационное обеспечение науки Беларуси: к 80-летию со дня основания ЦНБ им. Якуба Коласа НАН Беларуси : сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Центр.науч. б-к; редкол.: Н.Ю. Березкина (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2004. – 174 с.
Современные аспекты изучения алкогольной и наркотической зависимости : сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Ин-т биохимии; науч. ред. В. В. Лелевич. – Гродно, 2004. – 223 с.
Зборнікі без агульнага загалоўка Певзнер, Н. Английское в английском искусстве / Н. Певзнер; пер. О. Р. Демидовой. Идеологические источники радиатора "роллс-ройса” / Э. Панофский; пер. Л. Н. Житковой. – СПб. : Азбука-классика, 2004. – 318 с.
Матэрыялы канферэнцый Глобализация, новая экономика и окружающая среда: проблемы общества и бизнеса на пути к устойчивому развитию : материалы
7 Междунар. конф. Рос. о-ва экол. экономики, Санкт-Петербург,
23–25 июня 2005 г. / С.-Петерб. гос. ун-т; под ред. И. П. Бойко
[и др.]. – СПб., 2005. – 395 с.
Правовая система Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы развития : материалы V межвуз. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гродно, 21 апр. 2005 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол.: О. Н. Толочко (отв. ред.) [и др.]. – Гродно, 2005. – 239 с.
Інструкцыі Инструкция о порядке совершения операций с банковскими пластиковыми карточками : утв. Правлением Нац. банка Респ. Беларусь 30.04.04 : текст по состоянию на 1 дек. 2004 г. – Минск : Дикта, 2004. – 23 с.
Инструкция по исполнительному производству : утв. М-вом юстиции Респ. Беларусь 20.12.04. – Минск : Дикта, 2005. – 94 с.
Вучэбна-метадычныя матэрыялы Горбаток, Н. А. Общая теория государства и права в вопросах и ответах: учеб. пособие / Н. А. Горбаток; М-во внутр. дел Респ. Беларуь, Акад. МВД. – Минск, 2005. – 183 с.
Использование креативных методов в коррекционно-развивающей работе психологов системы образования : учеб.-метод. пособие : в 3 ч. / Акад. последиплом. образования; авт.-сост. Н. А. Сакович. – Минск, 2004. – Ч. 2: Сказкотерапевтические технологии. – 84 с.
Корнеева, И. Л. Гражданское право : учеб. пособие : в 2 ч. / И. Л. Корнеева. – М. : РИОР, 2004. – Ч. 2. – 182 с.
Философия и методология науки : учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А. И. Зеленков [и др.]; под ред. А. И. Зеленкова. – Минск : Изд-во БГУ, 2004. – 108 с.
Інфармацыйныя выданні Реклама на рубеже тысячелетий : ретросп. библиогр. указ. (1998–2003) / М-во образования и науки Рос. Федерации, Гос. публич. науч.-техн. б-ка России; сост.: В. В. Климова, О. М. Мещеркина. – М., 2004. – 288 с.
Щадов, И. М. Технолого-экономическая оценка экологизации угледобывающего комплекса Восточной Сибири и Забайкалья / И. М. Щадов. – М. : ЦНИЭИуголь, 1992. – 48 с. – (Обзорная информация / Центр. науч.-исслед. ин-т экономики и науч.-техн. информ. угол. пром-сти).
Каталог Каталог жесткокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларуси / О. Р. Александрович [и др.]; Фонд фундам. исслед. Респ. Беларусь. – Минск, 1996. – 103 с.
Памятные и инвестиционные монеты России из драгоценных металлов, 1921–2003 : каталог-справочник / ред.-сост. Л. М. Пряжникова. – М. : ИнтерКрим-пресс, 2004. – 462 с.
Аўтарскае пасведчанне Инерциальный волнограф : а. с. 1696865 СССР, МКИ5 G 01 С 13/00 / Ю. В. Дубинский, Н. Ю. Мордашова, А. В. Ференц; Казан.авиац. ин-т. – № 4497433; заявл. 24.10.88; опубл. 07.12.91 // Открытия. Изобрет. – 1991. – № 45. – С. 28.
Патэнт Способ получения сульфокатионита : пат. 6210 Респ. Беларусь, МПК7 C 08 J 5/20, C 08 G 2/30 / Л. М. Ляхнович, С. В. Покровская, И. В. Волкова, С. М. Ткачев; заявитель Полоц. гос. ун-т. – № а 0000011; заявл. 04.01.00; опубл. 30.06.04 // Афiцыйны бюл. Нац. цэнтр iнтэлектуал. уласнасцi. – 2004. – № 2. – С. 174.
Стандарт Безопасность оборудования. Термины и определения : ГОСТ ЕН 1070–2003. – Введ. 01.09.04. – Минск : Межгос. совет по стандартизации, метрологии и сертификации; Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. – 21 с.
Нарматыўна-тэхнічныя дакументы Национальная система подтверждения соответствия Республики Беларусь. Порядок декларирования соответствия продукции. Основные положения = Нацыянальная сiстэмапацвярджэння адпаведнасц Рэспублiк Беларусь. Парадакдэкларавання адпаведнасцi прадукцыi. Асноўныя палажэннi : ТКП 5.1.03–2004. – . 01.10.04. – Минск : Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. – 9 с.
Государственная система стандартизации Республики Беларусь. Порядок проведения экспертизы стандартов : РД РБ 03180.53–2000. – Введ. 01.09.00. – Минск : Госстандарт: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2000. – 6 с.
Прэпрынт Губич, Л. В. Подходы к автоматизации проектно-конструкторских работ в швейной промышленности / Л. В. Губич. – Минск, 1994. – 40 с. – (Препринт / Акад. наук Беларуси, Ин-т техн. кибернетики ; № 3).
Прогноз миграции радионуклидов в системе водосбор – речная сеть / В. В. Скурат [и др.]. – Минск, 2004. – 51 с. – (Препринт / НАН Беларуси, Объед. ин-т энергет. и ядер. исслед. – Сосны ; ОИЭЯИ–15).
Справаздача пра НДР Разработка и внедрение диагностикума аденовирусной инфекции птиц: отчет о НИР (заключ.) / Всесоюз. науч.-исслед. ветеринар. ин-т птицеводства; рук. темы А. Ф. Прохоров. – М., 1989. – 14 с. – № ГР 01870082247.
Комплексное (хирургическое) лечение послеоперационных и рецидивных вентральных грыж больших и огромных размеров : отчет о НИР / Гродн. гос. мед. ин-т; рук. В. М. Колтонюк. – Гродно, 1994. – 42 с. – № ГР 1993310.
Дэпаніраваныя навуковыя работы Влияние деформации и больших световых потоков на люминесценцию монокристаллов сульфида цинка с микропорами / В. Г. Клюев [и др.]; Воронеж. ун-т. – Воронеж, 1993. – 14 с. – Деп. в ВИНИТИ 10.06.93, № 1620-В93 // Журн. приклад. спектроскопии. – 1993. – Т. 59, № 3–4. – С. 368.
Сагдиев, А. М. О тонкой структуре субарктического фронта в центральной части Тихого океана / А. М. Сагдиев; Рос. акад. наук, Ин-т океанологии. – М., 1992. – 17 с. – Деп. в ВИНИТИ 08.06.92, № 1860–82 // РЖ: 09. Геофизика. – 1992. – № 11/12. – 11В68ДЕП. – С. 9.
Широков, А. А. Исследование возможности контроля состава гальванических сред абсорбционно-спектроскопическим методом / А. А. Широков, Г. В. Титова; Рос. акад. наук, Ульян. фил. ин-та радиотехники и электроники. – Ульяновск, 1993. – 12 с. – Деп. в ВИНИТИ 09.06.93, № 1561-В93 // Журн. приклад. спектроскопии. – 1993. – № 3–4. – С. 368.
Аўтарэферат дысертацыі Иволгина, Н. В. Оценка интеллектуальной собственности: на примере интеллектуальной промышленной собственности : автореф. дис. … канд. экон. наук : 08.00.10; 08.00.05 / Н. В. Иволгина; Рос. экон. акад. – М., 2005. – 26 с.
Шакун, Н. С. Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя на Тураўшчыне: (да праблемы лакальных тыпаў старажытнаславянскай мовы) : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.03 / Н. С. Шакун; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2005. – 16 с.
Дысертацыя Анисимов, П. В. Теоретические поблемы правового регулирования защиты прав человека : дис. … д-ра юрид. наук : 12.00.01 / П. В. Анисимов. – Н.Новгород, 2005. – 370 л.
Лук’янюк, Ю. М. Сучасная беларуская філасофская тэрміналогія: (семантычныя і структурныя аспекты): дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.01 / Ю. М. Лук’янюк. – Мінск, 2003. – 129 л.
Архіўныя матэрыялы 1. Архив Гродненского областного суда за 1992 г. – Дело № 4/8117.
2. Архив суда Центрального района г. Могилева за 2001 г. – Уголовное дело № 2/1577.
Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). 1. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 1295–1734. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Могилевской губернии (имеются планы имений) 1884–1918 гг.2. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 802–1294, 4974–4978, 4980–4990, 4994–5000, 5002–5013, 5015–5016. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Минской губернии (имеются планы имений) 1884–1918 гг. 3. Фонд 277. – Оп. 2, 5, 6, 7, 8.
Электронныя рэсурсы Театр [Электронный ресурс] : энциклопедия : по материалам изд-ва “Большая российская энциклопедия” : в 3 т. – Электрон. дан. (486 Мб). – М.: Кордис & Медиа, 2003. – Электрон. опт. диски (CD-ROM): зв., цв. – Т. 1: Балет. – 1 диск; Т. 2: Опера. – 1 диск; Т. 3: Драма. – 1 диск.
Регистр СНГ – 2005: промышленность, полиграфия, торговля, ремонт, транспорт, строительство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). – Минск : Комлев И. Н., 2005. – 1 электрон. опт. диск (CDROM).
Рэсурсы аддаленага доступу Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа : http://www.pravo.by. – Дата доступа : 25.01.2006.
Proceeding of mini–symposium on biological nomenclature in the 21st centry [Electronic resource] / Ed.: J. L. Reveal. – College Park M.D., 1996. – Mode of access : http://www.inform.ind.edu/PBIO/brum.html. – Date of access : 14.09.2005.